Тонга
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
То́нга, То́нґа (па-ангельску: Tonga) — выспавая краіна разьмешчаная ў Палінэзіі, у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на поўдні ад Самоа, і на захадзе ад Фіджы.
Тонга Pule'anga 'o Tonga Kingdom of Tonga | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ko e ʻOtua mo Tonga ko hoku tofiʻa» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ko e fasi ʻo e tuʻi ʻo e ʻOtu Tonga» | |||||
Афіцыйная мова | тонга, ангельская | ||||
Сталіца | Нукуалофа | ||||
Найбуйнейшы горад | Нукуалофа | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Георг Тупоў V Фэлеці Сэвэле | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
186-е месца ў сьвеце 748 км² 4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
195-е месца ў сьвеце 104 000 139/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
167-е месца ў сьвеце $554 млн $5382 | ||||
Валюта | Паанга (TOP) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
4 чэрвеня 1970 | ||||
Аўтамабільны знак | TON | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .to | ||||
Тэлефонны код | +676 | ||||
Першыя людзі зьявіліся на выспах Тонга 6000 гадоў таму. Тут знайшлі самыя старажытныя паселішчы ў Палінэзіі. Каля ХІІ стагодзьдзя танганцы стварылі значную цывілізацыю ў Ціхім акіяне, якая некаторымі навукоўцамі называецца «Танганская імпэрыя». У ХV і XVII стагодзьдзях на выспах Тонга адбываліся грамадзянскія войны. У гэтыя часы тут высадзіліся першыя эўрапейцы — галяндзкія вандроўнікі Вілем Шоўтэн і Якаб Лемэр у 1616 годзе, а потым Джэймз Кук у 1773, 1774 і 1777 гадах. Джэймз Кук назваў выспы «выспамі Сяброўства». З 1774 году на выспах пачалі зьяўляцца ангельскія місіянэры.
У 1845 годзе выспы Тонга былі аб’яднаныя ў каралеўства Палінэзіі мясцовым уладаром Таўфаахаў, які быў ахрышчаны і атрымаў хрысьціянскае імя Георг. У 1875 годзе ён абвясьціў стварэньне на тэрыторыі Тонга канстытуцыйнай манархіі, увёў заканадаўчую сыстэму, дараваў роўныя правы жанчынам, права землеўладаньня, свабоду прэсы, і абмежаваў свабоду лякальных уладароў. Аднак, пасьля ўшэсьця на трон другога караля ў 1900 годзе, краіна трапіла пад брытанскі пратэктарат.
Незалежнасьць Тонга атрымала ў 1970 годзе, застаўшыся ў складзе Брытанскай садружнасьці нацыяў. У 1999 годзе краіна стала ўдзельніцай ААН.
Тонга зьяўляецца адзінай манархіяй ў Ціхім акіяне. Улада манарха значна большая чым у эўрапейскіх краінах, а аўтарытэт караля зьяўляецца такім жа высокім як і стагодзьдзі назад, згодна з традыцыямі Тонга. Каралеўская сям’я, а таксама мясцовыя ўладары зьяўляюцца самымі багатымі людзьмі краіны, між тым большасьць насельніцтва Тонга жыве па-за рысай беднаты.
Кіраўніком краіны зьяўляецца кароль, які назначае прэм’ер-міністра і Кабінэт міністраў (часта пажыцьцёва). Часткай палітычнага жыцьця Тонга зьяўляецца парлямэнт, але яго ўлада значна абмежаваная. Грамадзяне краіны маюць права выбіраць толькі 9 з 23 дэпутатаў парлямэнту, а астатнія паходзяць зь сем’яў мясцовых уладароў і назначаюцца каралём.
Дзейнасьць палітычных партыяў у Тонга забаронена, але пасьля прыняцьця канстытуцыі 1980-х гадоў у краіне ўзьнік апазыцыйны рух, які змагаецца за дэмакратызацыю Тонга.
11 лютага 2006 году з пасады прэм’ер-міністра пайшоў сын караля, і пасьля сэрыі дэманстрацыяў, удзельнікі якіх дамагаліся дэмакратызацыі краіны, на гэтую пасаду быў упершыню назначаны чалавек, які не зьяўляецца ўдзельнікам каралеўскай сям’і.
На поўначы краіна мяжуе з Самоа, на паўночным захадзе з Ўолісам і Футунай, з захаду зь Фіджы, з усходу зь Ніуе, а з паўночнага ўсходу з Амэрыканскім Самоа. Архіпэляг Тонга складаецца з 169 выспаў, зь якіх толькі 45 заселеныя, яны дзеляцца на тры групы: Тонгатапу, Хаапаі, Ваваў. Выспы Тонга пераважна нізінныя каралавыя атолы, толькі некаторыя маюць вульканічнае паходжаньне зь дзейнымі вульканамі. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара на высьпе Као (1030 м).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.