Сяржант
вайсковае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяржант — вайсковае ці спэцыяльнае званьне сяржанцкага саставу ва Ўзброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусі і некаторых іншых краінаў. Рангам сяржант вышэйшы за малодшага сяржанта і ніжэйшы за старшага сяржанта.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/1911-ir001-04-1.png/320px-1911-ir001-04-1.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/Rank_insignia_of_%D1%81%D0%B5%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%82_of_the_Soviet_Army.svg/100px-Rank_insignia_of_%D1%81%D0%B5%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%82_of_the_Soviet_Army.svg.png)
Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусі надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званьне малодшы сяржант, па заканчэньні выслугі дзевяць месяцаў у гэтым вайсковым званьні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана вайсковае званьне сяржант ці больш высокае.
Перад вайсковым званьнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова "гвардыі".
Вайсковае званьне рэзэрвіста дапаўняецца словам "рэзэрву".
Вайсковае званьне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі „запасу“ ці „ў адстаўцы“.