Сяргей Гаек
беларускі грэка-каталіцкі сьвятар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Га́ек (сьвецкае імя — Ян; нарадзіўся 8 лютага 1949 году, м. Лышкавіцы Лодзкага ваяводзтва, Польшча) — архімандрыт, належыць да Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў (MIC), доктар тэалёгіі, Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў у Беларусі.
Хуткія факты Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў у Беларусі, Царква ...
Сяргей Гаек | |
Ян | |
Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў у Беларусі | |
---|---|
Царква | Беларуская грэка-каталіцкая царква |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, грэка-каталіцкі прэсвітар, тэоляг |
Сапраўднае імя | Ян Гаек |
Нарадзіўся | 8 лютага 1949 (75 гадоў) м. Лышкавіцы Лодзкага ваяводзтва, Польшча |
Прыняцьце сьвятога сану | архімандрыт |
Прыцяцьце манаства | Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў (MIC) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Архімандрыт Сяргей (Гаек) — доктар багаслоўя, доктар усходніх царкоўных навук, член-карэспандэнт Папскай Міжнароднай Марыйнай Акадэміі (Pontificio Academia Mariana Internationalis), дасьледчык духоўнасьці і літургіі Ўсходніх Цэркваў, а таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, пнэўматалёгіі, эўхарысталёгіі, марыялёгіі, кірыла-мятодаўскай традыцыі і экумэнічных стасунках Цэркваў на славянскім Усходзе. Валодае і свабодна размаўляе на многіх мовах.