From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Гі́льзэнаў і Шадурскіх — помнік архітэктуры другой паловы XVIII ст. у Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх | |
Асьвейская сядзіба. Н. Орда, 1875—1876 гг. | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Асьвея |
Каардынаты | 56°00′51″ пн. ш. 28°07′05″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх |
Комплекс складаўся з палаца, капліцы, парку з аранжарэямі, ставамі і брамамі. Палац зруйнавалі ў часы Першай сусьветнай вайны, засталіся руіны разам з аранжарэяй[1]. Утвараў адзіны ансамбль з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы і кляштарам місіянэраў.
У 1782 годзе ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн, аўтар Кронікі інфлянцкай і вядомы каталіцкі фундатар, збудаваў у сваім маёнтку Асьвеі палацава-паркавы компелкс. З 1786 году сядзіба належала графам Шадурскім.
Палац зруйнавалі ў часы Першай сусьветнай вайны. Засталіся руіны разам з аранжарэяй[1].
Помнік архітэктуры клясыцызму. 2-павярховы палац улучаў пяць корпусаў з чатырма шырокімі галерэямі і меў арыгінальны плян:
Манумэнтальнасьць архітэктуры узмацнялася буйным маштабам падзелаў і канструкцыяў. Рытм фасадаў складаўся чаргаваньнем высокіх аркавым і прастакутных праёмаў і здвоеных калёнаў тасканскага ордэру ў прасьценках. Плястыку сьценаў узбагачвалі антаблемэнты, руст, філёнгі.
У адным з крылаў два паверхі займаў зімовы сад[2].
Палац атачаўся паркавым масівам, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пэйзажнага тыпу пэрыяду рамантызму. Тут растуць мясцовыя пароды дрэваў: ясень, ліпа, дуб, клён, бяроза[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.