From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрбская праваслаўная царква — аўтакефальная праваслаўная царква.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Заснаваная ў канцы IX стагодзьдзя. З 1219 году — аўтакефалія. З 1346 году — першы Патрыярхат. У XIV стагодзьдзі трапіла пад няволю асманаў і ў царкоўную залежнасьць ад Канстантынопальскага патрыярхату. У 1557 годзе здабыла незалежнасьць, але праз два стагодзьдзі зноў апынулася ў падначаленьні ў Канстантынопалю. Толькі ў 1879 годзе ізноў стала аўтакефальнай.
На тэрыторыі суседняй Македоніі хрысьціянства вядома яшчэ з часоў ап. Паўла. З IV па VI стагодзьдзе Македонская царква напераменку залежала то ад Рыму, то ад Канстантынопалю. У канцы IX — пачатку XI стагодзьдзя мела стан аўтакефаліі — Ахрыдзкае архібіскупства-патрыярхія (Ахрыдзкая патрыярхія; Архібіскупства ахрыдзкая Першага Юстыніяна і ўсёй Баўгарыі) з цэнтрам у Ахрыдзе.
Аб’яднаньне ўсіх гэтых праваслаўных абласьцей у адзіную Сэрбскую царкву адбылося ў 1919 годзе. З 1920 году адноўлены Сэрбскі патрыярхат. У 1967 годзе была абвешчаная некананічная Македонская праваслаўная царква (пад вяршэнствам архібіскупа Ахрыдзкага і Македонскага).
Сэрбская праваслаўная царква — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.