горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэнт-Эт’е́н (па-француску: Saint-Étienne, па-аксытанску: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люара ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва — 172 718 чалавек (на 2021 год). Горад назвыны ў гонар сьвятога Стэфана.
Сэнт-Эт’ен | |||||
франц. Saint-Étienne | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1258 | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
Дэпартамэнт: | Люара | ||||
Кіраўнік: | Гаэль Пэрдрыё[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 516 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 42100, 42000, 42230 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°26′2″ пн. ш. 4°23′23″ у. д. | ||||
Сэнт-Эт’ен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.saint-etienne.fr |
З XVI стагодзьдзя ў Сэнт-Эт’ене разьвівалася зброевая прамысловасьць. У час Францускай рэвалюцыі, Сэнт-Эт’ен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (франц. Armeville — «зброевы горад»). Пазьней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасьцю ровараў.
Яшчэ ў першай палове XIX стагодзьдзя Сэнт-Эт’ен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысячаў чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі й бурнаму росту індустрыі колькасьць жыхароў дасягнула 110 тысячаў.
У горадзе разьмешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Унівэрсытэт імя Жана Манэ, школа шахтараў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынэраў, Вышэйшая камэрцыйная школа. Працуюць музэі сучаснага мастацтва, шахтаў, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камэды Сэнт-Эт’ен», «Плянэтар», «Эсплянада-Опэра»[4].
У горадзе месьціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клюб «Сэнт-Эт’ен».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.