Сэма́нтыка — галіна мовазнаўства, што вывучае сэнсавы зьмест словаў. Слова «сэмантыка» вынайшаў у канцы XIX стагодзьдзя францускі лінгвіст Мішэль Брэаль, аўтар першага трактата аб сэмантыцы.

У прыватнасьці, сэмантыка мае наступныя аб’екты вывучэньня:

  • значэньне складаных словаў;
  • унутраная форма словаў, у якіх сустракаецца адсылка да пэўнага канцэпту, або канцэптуальнай структуры;
  • сэнсавыя адносіны паміж словамі (адносіны аманіміі, сынаніміі, антаніміі, полісэміі, гіпэраніміі, гіпаніміі, і г. д.);
  • разьмеркаваньне актантаў усярэдзіне выказваньняў;
  • умовы сапраўднасьці выказваньня;
  • крытычны аналіз гаворкі;
  • прагматыка, у той ступені, у якой яна лічыцца галіной сэмантыкі.

Нарэшце, сэмантыка знайшла новую вобласьць ужываньня ў вывучэньні моў праграмаваньня ў інфарматыцы, для якой яна была разьвітая фармальна.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.