![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Flag_of_S%25C3%25A3o_Tom%25C3%25A9_and_Pr%25C3%25ADncipe.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_S%25C3%25A3o_Tom%25C3%25A9_and_Pr%25C3%25ADncipe.svg.png&w=640&q=50)
Сьцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Сан-Тамэ і Прынсыпі быў прыняты 5 лістапада 1975 году.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Flag_of_S%C3%A3o_Tom%C3%A9_and_Pr%C3%ADncipe.svg/640px-Flag_of_S%C3%A3o_Tom%C3%A9_and_Pr%C3%ADncipe.svg.png)
Чырвоны трохкутнік сымбалізуе барацьбу за незалежнасьць, дзьве чорныя зоркі ўвасабляюць прыналежнасць краіны да Афрыцы і прадстаўляюць два найбуйнейшыя востравы дзяржавы — востраў Сан-Тамэ і востраў Прынсэп. Шырокая жоўтая паласа сымбалізуе экватар, на якім разьмешчана астраўная дзяржава, зялёныя палосы ўвасабляюць воды Гвінэйскага заліва і расьлінныя рэсурсы краіны. Жоўты колер таксама сымбалізуе багацьце, якое прыносяць краіне плянтацыі какавы.