From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Карэла-Фінскай ССР зьяўляўся, нараўне з гербам і гімнам, адным з сымбаляў Карэла-Фінскай ССР.
За нядоўгі час існаваньня рэспублікі (з 1940 па 1956 год) сьцяг зьмяніўся адзін раз.
Першы варыянт сьцягу быў прыняты 9 чэрвеня 1940 году, калі была прынятая канстытуцыя Карэла-Фінскай ССР. Выгляд сьцягу вызначаўся артыкулам 118 канстытуцыі. Выява сьцягу Карэла-Фінскай ССР быў заснаваны на выяве сьцягу СССР. Сьцяг Карэла-Фінскай ССР таксама ўяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым сярпом і молатам у верхнім левым куце. Пад сярпом і молатам па-расейску і па-фінску залатымі літарамі было напісана «Карело-Финская ССР» (па-фінску: Karjalais-Suomalainen SNT). Даўжыня і шырыня палотнішча адносілася адна да адной як 2:1. Меркавана, аўтарам сьцягу і гербу Карэла-Фінскай ССР быў мастак В. Н. Папоў або В. М. Агапаў.
Другі варыянт сьцягу быў прыняты 13 сакавіка 1953 году ўказам Прэзыдыўма ВС КФССР. Новы сьцяг складаўся з трох няроўнашырокіх каляровых палос (зьверху ўніз): чырвонай (19/30 шырыні палотнішчу), блакітнай (1/6 шырыні), і зялёнай (1/5 шырыні). У верхнім левым куце палотнішчу, на чырвонай паласе, знаходзіўся залаты малюнак сярпа і молата з контурам пяціканцовай зоркі над ім. Надпісаў на сьцягу зараз не было.
Блакітны і зялёны колеры на сьцягу сымбалізавалі мясцовыя асаблівасьці рэспублікі. Блакітны колер сымбалізаваў рэкі і азёры, а зялёны — лясы.
1 верасьня 1953 году былі прынятыя зьмены артыкула 118 канстытуцыі рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.