Сьпіска капітула (па-славацку: Spišská Kapitula, па-нямецку: Zipser Kapitel, па-вугорску: Szepeshely Káptalan, па-лацінску: Capitulum Scepusiense) ― раён гораду Сьпіскае Падгародзьдзе у Славаччыне, які зьяўляецца Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[1]. Раён знаходзіцца на ўсходнім ўзгорку, прыкладна за 1,5 км на захад ад кірмаша гораду.

Thumb
План:
1. Сабор Сьвятого Марціна, 2. Палац эпіскапу, 3. Сэмінарыя, 4. Гадзіньнікавая вежа
Хуткія факты Сьпіска капітула, Spišská Kapitula* ...
Сьпіска капітула
Spišská Kapitula*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Thumb
Краіна Славаччына
Тып культурны
Крытэры iv
Спасылка 620
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1993  (17 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО
Закрыць

Апісаньне

На тэрыторыі Сьпіскай Капітулы знаходзяцца сабор Сьвятога Марціна Турскага, былы кляштар, сэмінарыя і адзіная вуліца прыблізна з 30 дамамі, пабудаванымі ў эпоху Сярэднявечча. Раён абнесены сьцяной, з ніжняй брамы якой адкрываецца шырокі від на Сьпіскі Град, разьмешчаны на процілеглым пагорку. Спіска Капітула стала галоўным месцам царкоўнага кіраваньня ў рэгіёне ў канцы XII стагодзьдзя. У 1776 годзе яна стала рэзыдэнцыяй чэскіх біскупаў пасьля таго, як вугорская каралева Марыя Тэрэзія падзяліла эгерскую эпархію.

Сабор Сьвятога Марціна

Галоўным збудаваньнем дадзенага архітэктурнага ансамбля зьяўляецца катэдра Сьвятога Марціна з адным нэфам, двума прыдзеламі і адным трансэптам. Ён быў пабудаваны паміж 1245 і 1273 гадамі ў раманскім стылі з наступнымі дабудовамі ў стылі готыкі. На насьценных фрэсках сабору можна ўбачыць малюнак каранацыі караля Карла I Роберта. Адначасова з саборам быў пабудаваны біскупскі палац. Недалёка ад палацу знаходзіцца парк, уваход у які ляжыць праз гадзінную вежу[2].

У 1995 годзе сабор наведаў Папа Ян Павал II. У 2003 годзе ў ім быў перапахаваны біскуп Ян Вайташак (1877—1965).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.