Сьпіс Сўодэша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс Сўо́дэша — прапанаваная амэрыканскім лінгвістам Морысам Сўодэшам прылада для ацэнкі ступені сваяцтва паміж рознымі мовамі па такой прыкмеце, як падабенства найболей устойлівага базавага слоўніка. Уяўляе сабой стандартызаваны пералік базавых лексэмаў дадзенай мовы, прыблізна (але не дакладна) упарадкаваны па зьмяншэньні іхняй «базавасьці» або гістарычнай устойлівасьці.
Мінімальны набор найважнейшай («ядзернай») лексыкі ўтрымоўваецца ў 100-слоўным сьпісе Сўодэша. У Вікіпэдыі прынята выкарыстаньне больш састарэлых і меней сэмантычна ўстойлівых, але затое больш падрабязных 200- і 207-слоўных сьпісаў.