![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Relationship_between_synoptic_gospels.png/640px-Relationship_between_synoptic_gospels.png&w=640&q=50)
Сынаптычныя Эвангельлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сынапт́ычныя Эва́нгельлі (па-грэцку: συνόψις syn-opsis, сын-опсыс) — разам (сумесна) назіраць) — назва трох кананічных Эвангельляў: ад Мацьвея, Марка і Лукі. Гэтыя Эвангельлі ўключаюць у сябе шматлікія аднолькавыя гісторыі, часта ў той жа пасьлядоўнасьці, падобныя фармулёўкі. Гэтая ступень паралелізму ў зьмесьце, разьмяшчэньні, мове і структуры апавяданьня можа быць растлумачана за кошт літаратурнай узаемазалежнасьці. Шматлікія навукоўцы лічаць, што гэтыя Эвангельлі напісаны з аднаго пункту гледжаньня і выразна зьвязаныя паміж сабой у адрозьненьне ад чацьвёртага кананічнага Эвангельля паводле Яна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Relationship_between_synoptic_gospels.png/640px-Relationship_between_synoptic_gospels.png)
На думку большасьці дасьледчыкаў, Марк быў першым, хто напісаў сваё Эвангельле. Мацьвей і Лука затым, магчыма, выкарыстоўваюць Эвангельле паводле Марка як крыніцу, таксама ў дасьледчыцкай сьфэры прыводзяцца гіпатэтычныя выказваньні пра існаваньне Эвангельля, вядомага як Крыніца Q. У Эвангельлі паводле Мацьвея і Лукі таксама ўключаныя ўнікальныя матэрыялы і крыніцы для гэтага матэрыялу вызначаныя, адпаведна як M і L.
Сынаптычныя Эвангельлі зьяўляюцца асноўнай крыніцай гістарычных зьвестак пра Ісуса.
Апакрыфічныя Эвангельлі, а таксама кананічнае Эвангельле паводле Яна, маюць пэўныя адрозьненьні ад сынаптычных Эвангельляў.
Назва «сынаптычныя Эвангельлі» выкарыстоўваецца пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, калі Ёган Якуб Грысбах выдаў тры Эвангельлі ў 1776 у выглядзе сынопсысу (сьціслага выкладу) паралельнымі радкамі.