![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/G%25C3%25B6s%252C_Iduns_kokbok.jpg/640px-G%25C3%25B6s%252C_Iduns_kokbok.jpg&w=640&q=50)
Судак (рыба)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суда́к — драпежная рыба сямейства акунёвых.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Судак.
Судак | |
![]() Судак (Sander lucioperca) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Атрад | Акунепадобныя |
Сямейства | Акунёвыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sander lucioperca | |
Цела прадаўгаватае, сьціснутае з бакоў, пакрытае шчыльнай лускай. Завостраны лыч, на сківіцах і паднябенных касьцях іклы. Сьпіна зяленавата-шэрая, бруха белае, на баках 8—12 бура-чорных папярочных палос. У Беларусі водзіцца ў невялікай колькасьці ў буйных рэках і многіх чыстых азёрах. Даўжыня звычайна 50—80 см, вага 1—3 кг, у іншых краінах сустракаюцца асобнікі даўжэй за 1 м і цяжэй за 12 (да 20) кг. Мяса белае, нятлустае, далікатнае, бяз дробных костак, з высокімі смакавымі вартасьцямі. Утрымлівае 19% бялкоў, 1% тлушчу, добра засвойваецца. Штучна зарыбляюць прамысловыя вадаёмы. У рэстаранах сучаснай Беларусі — адна з найбольш папулярных рыб (пераважна завозіцца). Прадаецца ў сьвежым, марожаным выглядзе і ў кансэрвах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Zander.jpg/640px-Zander.jpg)
Існуе велізарная колькасьць рэцэптаў прыгатаваньня, як гарачага, так і халоднага: смажаць (у тым ліку шашлыкі), вараць, запякаюць, тушаць у малацэ з цыбуляй, гатуюць пад маянэзам, у жэле, гатуюць галубцы і г. д. Асабліва смачныя заліўныя з судака. Вельмі складаная тэхналёгія судака «па-Радзівілаўску» (адна з самых складаных страваў літоўска-беларускай кухні). Чысьціць судака належыць асьцярожна, бо ў плаўніках і жаберных вечках маюцца вострыя калючкі.