Словаўтварэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Словаўтварэньне (дэрываталёгія) — разьдзел мовазнаўства, які вывучае словаўтваральную сыстэму мовы (сукупнасьць словаўтваральных тыпаў і гнёздаў, структуру вытворных словаў, словаўтваральныя сродкі і законы ўтварэньня словаў).
Словаўтварэньне — не мэханічнае папаўненьне слоўнікавага складу мовы, а стварэньне словаў, значэньне і граматычныя ўласьцівасьці якіх ужо прадвызначаныя ўтваральнай асновай і словаўтваральнымі сродкамі.