Свэалянд
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свэалянд (па-швэдзку: Svealand) — сярэдняя частка Швэцыі, якая ахоплівае ляндскапы Сёдэрманлянд, Нэрке, Вэрмлянд, Вэстманлянд, Уплянд і Далярна. Плошча рэгіёну складае 80 839 км², колькасьць насельніцтва — 3 785 534 жыхары (2011).
Назва «Свэалянд» у значэньні «зямля свэяў» паўстала як проціпастаўленьне Ёталянду. Упершыню згадваецца ў 1422 годзе ў ляндсьлязе (т. б. дзяржаўным законе) караля Крыстафэра, дзе выкарыстоўвалася ў адносінах да Нурданскугу, гэта значыць мясцовасьці да поўначы ад Тывэдэну і Кальмордэну. Карона гэтага старажытнага каралеўства ўваходзіць у герб Швэцыі.
У 11—16 стагодзьдзях на тэрыторыі Свэалянду склалася гістарычнае ядро швэдзкае дзяржавы.
Большую частку тэрыторыі Свеалянду займаюць нізінныя раўніны вакол азёраў Мэлярэн, Ельмарэн, Вэнэрн; на поўначы — узвышаны раён. Пераважаюць хвойныя лясы.
Вобласьць дае больш за 40 % прамысловай прадукцыі краіны. Галіны прамысловасьці: машына-будаўнічая, мэталаапрацоўчая, чорная мэталюргія, цэлюлозна-папяровая.
У сельскай гаспадарцы пераважае збожжавае земляробства і малочная жывёлагадоўля.
Найважнейшыя гарады і прамысловыя цэнтры: Стакгольм, Упсала, Вэстэрос, Эскільстуна, Эрэбру, Карльстад.
Свэалянд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.