Сацыяльная сетка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыяльная сетка (па-ангельску: social networking service) — плятформа, он-лайн-сэрвіс або вэб-сайт для пабудовы, адлюстраваньня й арганізацыі сацыяльных стасункаў. Звычайна на сайце сеткі мажліва дадаць інфармацыю пра сябе (дату нараджэньня, школу, ВНУ, зацікаўленьні й да т. п.), па якой карыстальніка здолеюць знайсьці іншыя ўдзельнікі.