Сынгл
музычны твор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сынгл ці само́тнік (па-ангельску: single ад single play record) — першапачаткова грамафонная кружэлка, на кожным з бакоў якой зьмяшчалася толькі адна музычная кампазыцыя. Панятак «сынгл» зьявіўся ў 1950-я гады, каб акрэсьліць розьніцу паміж паўнавартаснымі кружэлкамі і кружэлкамі з адной або дзьвюх песень. Цяпер сынглы таксама выдаюцца на кампакт-дысках і DVD.