From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Банат (па-румынску: Republica Bănăţeană, па-нямецку: Banater Republik, па-сэрбску: Банатска република, па-вугорску: Bánáti Köztársaság) — дзяржава, абвешчаная ў Тымішаары 1 лістапада 1918 году ў момант распаду Аўстра-Вугоршчыны і адначасовага аб'яднаньня Югаславіі.
Рэспубліка Банат па-румынску: Republica Bănăţeană, па-нямецку: Banater Republik, па-сэрбску: Банатска република, па-вугорску: Bánáti Köztársaság | ||||
| ||||
Афіцыйная мова | румынская, вугорская, нямецкая, сэрбская, і жыдоўская | |||
Сталіца | Тымішаара | |||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
Рэспубліка Ота Рот | |||
Незалежнасьць | 1—15 лістапада 1918 |
Да 31 кастрычніка 1918 году былі створаны вайсковыя рады нацыянальнасьцяў, якія пражывалі на тэрыторыі Банату: румынская, вугорская, нямецкая, сэрбская, і жыдоўская. На іх сустрэчы Ота Рот, сацыяліст з Грамадзянскай радыкальнай партыі, выступіў з прапановай стварыць аўтаномную Банацкую народную раду з удзелам прадстаўнікоў ад кожнай этнічнай групы, але румынскія афіцэры адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасьць рэзалюцыі ад Румынскай Нацыянальнай Рады. Нягледзячы на гэта, вядучыя сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі вырашылі абвясьціць рэспубліку, і 1 лістапада гэта зрабіў Ота Рот, які стаў яе прэзыдэнтам. Незалежнасьць Банату была прызнана Вугоршчынай.
4 лістапада Банацкая народная рада арганізавала вайсковыя атрады з мэтай усталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй рэспублікі, але зрабіць гэта так і не ўдалося. 15 лістапада сэрбскія войскі ўвайшлі ў Банат, і рэспубліка спыніла сваё існаваньне; потым яго тэрыторыя была падзелена паміж Румыніяй і Дзяржавай сэрбаў, харватаў і славенцаў.
16 красавіка 1920 году этнічныя немцы Банату паслалі на Парыскую мірную канфэрэнцыю запыт з просьбай аб аднаўленьні рэспублікі (пад назвай «Рэспубліка Банація»), але ім было адмоўлена.
Насельніцтва рэспублікі складала 1 582 133 чалавекі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.