Рэальная Ірляндзкая Рэспубліканская Армія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэальная Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (па-ангельску. Real Irish Republican Army) — ваенізаваная арганізацыя, якая змагаецца за аб’яднаньне Ірляндыі і выгнаньне ангельскіх войскаў з Ольстэру. Яна была створаная ў 1997 годзе ў выніку расколу ў Часовай Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі, якая пагадзілася на перамір’е з Ангельшчынай і спыніла шматгадовую ўзброеную барацьбу.