Ры́тміка — разьдзел вершазнаўства, які вывучае рытмічныя асаблівасьці верша як моўнай сыстэмы (асноўныя і дапаможныя рытмастваральныя кампанэнты, сыстэму паўтораў, паўзаў і г. д.), зьмястоўнасьць вершаванага рытму, займаецца параўнальным дасьледаваньнем рытму ў вершаваных творах розных літаратурных стыляў і напрамкаў. Рытм — адна з самых істотных асаблівасьцей літаратурнага твору, і ўвасабляецца ён у больш-менш раўнамерным паўтарэньні асобных кампанэнтаў мастацкага тэксту праз пэўныя прамежкі (аповед і паказ учынкаў, напружанае і аслабленае дзеяньне, трагічныя і камічныя сцэны, мэтафорыка і аўталёгія і г. д.). Рытм — галоўная прымета верша.
Рытміка цесна зьвязаная зь іншым разьдзелам вершазнаўства — мэтрыкай. У беларускім вершазнаўстве канкрэтным аналізам рытмікі ўпершыню заняўся М. Багдановіч. У 70-я гады XX ст. пашырэньне набыў статыстычны мэтад дасьледаваньня рытмічных зьяваў беларускага верша. Аднак грунтоўнае дасьледаваньне рытмікі беларускага верша па сутнасьці толькі пачынаецца.
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.