група гравітацыйна зьвязаных зорак супольнага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Расьсе́яная зо́рная ску́пнасьць (ско́пішча; па-ангельску: Open cluster) — зорная скупнасьць, у якой, у адрозьненьне ад шаравой, утрымліваецца параўнальна ня шмат зорак (да некалькіх тысяч), і якая часта мае няправільную форму. У нашай і падобных ёй галяктыках, расьсеяныя скупнасьці зьяўляюцца калектыўнымі чальцамі і ўваходзяць у плоскую падсыстэму.
У нашай Галяктыцы адкрыта больш за 1100 расьсеяных скупнасьцяў, але мяркуецца, што іх значна больш[1].
Найбольш буйныя скупнасьці (як, напрыклад, Плеяды) былі вядомыя з найстаражытнейшых часоў. Іншыя былі вядомыя як невыразныя імглістыя плямы й толькі з вынаходзтвам тэлескопа атрымалася падзяліць іх на складальныя іх зоркі.
У маладых расьсеяных скупнасьцяў, якія асацыююцца зь сьпіральнымі рукавамі галяктыкі, характэрны склад:
У той жа час белыя і блакітныя гіганты, якія самі па сабе зьяўляюцца рэдкімі відамі зорак, у расьсеяных скупнасьцях сустракаюцца значна часьцей. Таксама, у расьсеяных скупнасьцях часьцей, чым у іншых месцах Галяктыкі, можна сустрэць і яшчэ больш рэдкія зоркі — белыя і блакітныя звышгіганты, гэта значыць, зоркі надзвычай высокай сьвяцільнасьці і тэмпэратуры, якія выпраменьваюць у сотні тысяч і нават мільёны разоў больш, чым наша Сонца.
Як правіла, толькі каля 10 % масы газавага воблака пасьпявае ўтварыць зоркі, перш чым астатні газ будзе разьвеяны ціскам сьвятла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.