![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b9/Messier_45_-_The_Pleiades_-_Flickr_-_gjdonatiello.jpg/640px-Messier_45_-_The_Pleiades_-_Flickr_-_gjdonatiello.jpg&w=640&q=50)
Расьсеяная зорная скупнасьць
група гравітацыйна зьвязаных зорак супольнага паходжаньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расьсе́яная зо́рная ску́пнасьць (ско́пішча; па-ангельску: Open cluster) — зорная скупнасьць, у якой, у адрозьненьне ад шаравой, утрымліваецца параўнальна ня шмат зорак (да некалькіх тысяч), і якая часта мае няправільную форму. У нашай і падобных ёй галяктыках, расьсеяныя скупнасьці зьяўляюцца калектыўнымі чальцамі і ўваходзяць у плоскую падсыстэму.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b9/Messier_45_-_The_Pleiades_-_Flickr_-_gjdonatiello.jpg/640px-Messier_45_-_The_Pleiades_-_Flickr_-_gjdonatiello.jpg)
У нашай Галяктыцы адкрыта больш за 1100 расьсеяных скупнасьцяў, але мяркуецца, што іх значна больш[1].
Найбольш буйныя скупнасьці (як, напрыклад, Плеяды) былі вядомыя з найстаражытнейшых часоў. Іншыя былі вядомыя як невыразныя імглістыя плямы й толькі з вынаходзтвам тэлескопа атрымалася падзяліць іх на складальныя іх зоркі.