Рада бясьпекі Рэспублікі Беларусь
міжведамасная нарада Беларусі, упаўнаважаная распрацоўваць узгодненыя захады падтрыманьня бясьпекі дзяржавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́да бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь[1] — міжведамасная нарада Беларусі, упаўнаважаная распрацоўваць узгодненыя захады падтрыманьня бясьпекі дзяржавы. Разглядае ўнутраныя і зьнешнія справы дзяржавы датычна зацікаўленасьцяў бясьпекі і абароны. Ухваляе пастановы аб бясьпецы дзяржавы і грамадзянаў.
Рада бясьпекі Рэспублікі Беларусь | |
наркам. Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | РБ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 15 лістапада 1991 (32 гады таму) |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 20 чалавек |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Дзяржаўны сакратар | Аляксандар Вальфовіч |
Узначальваецца і ўтвараецца прэзыдэнтам, які падпісвае яе пастановы. У яе склад уваходзяць 20 асобаў: прэзыдэнт, прэм’ер, старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі, старшыня Вярхоўнага суду, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар, генэральны пракурор, старшыня Нацыянальнага банку, старшыні Камітэтаў дзяржаўнай бясьпекі і дзяржаўнага кантролю, міністры абароны, замежных і ўнутраных справаў, па надзвычайных сытуацыях, старшыні сьледчага, дзяржаўных ваенна-прамысловага і памежнага камітэтаў, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў і старэйшы сын прэзыдэнта Віктар Лукашэнка ў якасьці памочніка па нацыянальнай бясьпецы. Дзейнасьць забясьпечвае сакратарыят[2].
Пры Радзе бясьпекі Беларусі дзейнічаюць камісіі па: 1) абароне дзяржаўных таямніцаў; 2) вайскова-тэхнічнай супрацы; 3) радыёчастасьцях.