Пісталет
ручная вагняпальная зброя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пісталет — караткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часьцей за ўсё 25—50 м) і для нашэньня ў якасьці зброі асабістай абароны. Звычайна калібры пісталетаў знаходзяцца ў межах 5—10 мм. Колькасьць патронаў у магазыне — ад 4 да 25 (у залежнасьці ад калібру і формы магазыну).
На некаторыя пісталеты, магчыма ўстаноўка:
- прыладаў для бязгучнай і беспалымянай стральбы
- лазэрных мэтаўказальнікаў
- прыкла́даў
- каліматарных прыцэлаў
Таксама на некаторых пісталетах ёсьць магчымасць выкарыстаньня пісталетных гранат (патрэбен прыклад).