Пушкіны
расейскі дваранскі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пу́шкіны (па-расейску: Пушкины) — расейскі шляхецкі род. Род занесены ў VI частку радаводных кніг Кастрамской, Маскоўскай і Наўгародзкай губэрняў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пушкін (неадназначнасьць).
Quick Facts Краіна паходжаньня, Тытул ...
![]() | |
Краіна паходжаньня | Наўгародзкае княства |
---|---|
Тытул | дваране, баяры |
Прызнаныя ў | Расейская імпэрыя |
Першы з роду | Рыгор Аляксандравіч Гармата |
Адгалінаваньне роду | Радшычы |
Адгалінаваньні ад роду | Бабрышчавы-Пушкіны, Баярцавы, Ждан-Пушкіны, Калагрывавы, Курчавы, Мусіны-Пушкіны, Павадовы, Ражновы, Таварковы, Уліціны-Пушкіны, Шарапавы, Шаферыковы-Пушкіны |
Close
Род паходзіць ад легендарнага выхадца «зь немец» мужа сумленнага Радшы. Некаторыя дасьледнікі атаясамляюць яго з Ратмірам, служкам Аляксандра Неўскага. Таксама адным з продкаў роду лічаць наўгародзкага віцязя Гаўрылу Алексіча, яшчэ аднаго паплечніка Неўскага. Іх нашчадак у 7-м калене, Рыгор Аляксандравіч, празваны «Гармата», быў родапачынальнікам Пушкіных. Аб службе родапачынальніка нічога невядома, але паколькі адзін з яго сыноў быў баярынам, Рыгор быў выдатным служылым чалавекам, які валодаў вялікімі вотчынамі.