From Wikipedia, the free encyclopedia
Прасамады́йская прамова — рэканструяваная мова-продак самадыйскіх моваў, у склад якіх уваходзяць ненецкія (тундравая ды лясная), энецкая, нганасанская, селькупская, а таксама вымерлыя камасінская ды маторская мовы. Самадыйскія мовы зьяўляюцца моўнай галіной у складзе ўральскае моўнае сям'і, прасамадыйская мова ў сваю чаргу — мовай-нашчадкам праўральскае мовы.
Вылучылася ў выніку распаду праўральскае мовы, што адбылося паводле розных падлікаў у пэрыяд між VI—III тыс. да н.э.[1][2][3] Прарадзіма самадыйцаў, хутчэй за ўсё, ахоплівала міжрэчча сярэдняй Абі й Енісею (цэнтар заходняе Сыбіры) і, верагодна, распасьціралася ў суседнія рэгіёны, не закранаючы прыпалярныя рэгіёны. Асаблівую важнасьць у выяўленьні прарадзімы самадыйцаў адыгралі рэканструяваныя назвы хваёвых пародаў дрэваў — зыходзячы з архаічнага, спрадвечнага характару назваў гэтых дрэваў мяркуецца, што самадыйцы пражывалі ў рэгіёне з нвяўнасьцю дадзеных дрэваў[4].
Іншай прыкметнай асаблівасьцю зьяўлялася блізкае разьмяшчэньне носьбітаў прасамадыйскае мовы з носьбітамі правугорскае мовы, а таксама цесныя ўзаемныя кантакты зь няроднаснымі няўральскімі мовамі (мангольскімі, енісейскімі, індаэўрапейскімі, тунгуса-маньчжурскімі)[4].
Распалася шляхам адасабленьня прапаўночнасамадыйскае мовы. Гэтаму паслужыла ўзаемнае адасабленьне самадыйцаў або ўварваньне іншых этнічных групаў[4].
Для прасамадыйскай мовы рэканструюецца даволі складаная сыстэма галосных гукаў:
Пярэдняга шэрагу |
Задняга шэрагу | |||
---|---|---|---|---|
Неагубленыя | Агубленыя | Неагубленыя | Агубленыя | |
Верхняга ўздыму |
i [i] | ü [y] | ï [ɯ] | u [u] |
Сярэдняга ўздыму |
e [e] | ö [ø] | ë [ɤ] | o [o] |
Ніжняга ўздыму |
ä [æ] | a [ɑ] | å [ɒ] | |
Рэдукаваныя | ø̈ [ə̟] | ø [ə̠] |
Дзьве якасьці галосных на цяперашні момант захаваныя толькі ў нганасанскай мове, што заключаецца ў наяўнасьці адрозьненьня рэдукаваных галосных пярэдняга шэрагу й задняга шэрагу і супрацьпастаўленьні *i ды *e. У астатніх самадыйскіх мовах пасьля зьліцьця *e → *i ды *ø̈ → *ø адбылося павышэньне галоснага *ä у *e[5].
Нягледзячы на вялікую колькасьць галосных гукаў, у прасамадыйскай мове адсутнічалі падоўжаныя галосныя і дыфтонгі. Адной з асаблівасьцяў рэканструяванае сыстэмы галосных зьяўляецца ўзьнікненьне пасьлядоўнасьці галосных, якая заключалася ў папярэдняй пазыцыі любога поўнага галоснага перад рэдукаваным (то бок, скарочаным) галосным /ə/ (напрыклад, *tuə (па-беларуску: «пяро»), *kåəså (па-беларуску: «чалавек»)). Гэтая сыстэма пасьлядоўнасьці не ўтварала дыфтонг зь дзьвюх вышэйадзначаных галосных з прычыны таго, што яны знаходзіліся ў розных складах слова. Сьляды гэтае зьявы захаваліся толькі ў частцы самадыйскіх моваў, перадусім у нганасанскай ды энецкай.
Як і шматлікія ўральскія мовы, прасамадыйская характарызавалася наяўнасьцю гармоніі галосных, якая ў прасамадыйскай мове выражалася падпарадкаваньнем знаходжаньня галосных пярэдняга або задняга шэрагу ў залежнасьці ад іх месца датычна суфіксаў. Між тым, дысгарманічныя словы, якія могуць аднаўляцца ў мове, сьведчаць на карысьць таго, што гармонія галосных у прасамадыйскай мове не зьяўлялася абсалютнай зьявай (напрыклад, *kålä — «рыба»).
У адрозьненьне ад сыстэмы галосных, сыстэма зычных гукаў не была настолькі разнастайнай і зьмяшчала толькі 13 гукаў:
Лябіяльныя (губныя) |
Зубныя | Палятальныя | Заднеязычныя (вэлярныя) | |
---|---|---|---|---|
Выбухныя | p | t | k | |
Афрыкаты | c | |||
Сыбілянты | s | |||
Насавыя | m | n | ń | ŋ |
Лятэральныя (бакавыя) |
l | |||
Дрыжачыя | r | |||
Паўгалосныя | w | j | ||
Варта адзначыць, што вызначэньне афрыкаты не зьяўляецца канчаткова відавочным; яна, магчыма, першапачаткова зьяўлялася рэтрафлексным [ʈ͡ʂ], а не зубным або альваэалярным [t͡s]. Гэты гук застаўся толькі ў сялькупскай мове, тады як у астатніх адбылося зьліцьцё гэтага гуку з гукам *t.
Як і ў праўральскай, у прасамадыйскай мове не дапускалася ўзьнікненьне клястэраў зычных (то бок, некалькіх зычных гукаў запар), таму слова магло пачынацца максымум з аднаго зычнага; іншым падабенствам з праўральскай была немагчымасьць зьяўленьня зычных *r, *ŋ у пачатку слова. Новай, адрознай рысай было абмежаваньне колькасьці зычных гукаў запар у канцы слова (ва ўсіх іх першы зычны ў канцы слова суседнічаў з *j, напрыклад *wajŋ — «подых»). Разам з гэтым, у словах дапускаліся спалучэньні з двух зычных гукаў у сярэдзіне слова і нават з трох, у выпадку, калі першым з трох зычных зьяўляўся *j (напрыклад, *wajkkə — «шыя»).
На ўзор праўральскае мовы, націск ў прасамадыйскай падаў заўжды на першы склад.
Паляталізацыя зычных, перадусім *k, адсочваецца ва ўсіх занатаваных самадыйскіх мовах. Гэтая зьява ўзьнікла ўжо пасьля існаваньня прасамадыйскае мовы і адлюстроўваецца па-рознаму ў асобных мовах у залежнасьці ад паводзінаў галосных[6]:
Серад іншых новых узьніклых рысаў адзначаюцца пратэза *ŋ, леніцыя пачатковага *p і фартыцыя паўзычных *w, *j.
Прасамадыйская мова зьяўлялася тыповай аглютынацыйнай мовай зь невялікай дзеляй марфаналягічных зьменаў.
Вылучаліся тры лікі: адзіночны, дваісты і множны. Прыналежнасьць выражалася адпаведнымі суфіксамі.
Назоўнікі зьмяняліся па сямі склонах:
Дзеяслоў узгадняўся паводле нахіленьня, часу, ліку і асобы.
Большасьць гукаў праўральскае мовы перайшлі нязьменнымі ў прасамадыйскую. Серад зьменаў адзначаюцца[6][7]:
Прыклады:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.