From Wikipedia, the free encyclopedia
Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8—10 ліпеня 1993 г. у Менску ў будынку Тэатру опэры і балету. Прысутнічала 996 дэлегатаў ад беларускіх арганізацыяў зь Беларусі і беларускіх суполак з замежжа. Арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Мэта зьезду: аб’яднаньне беларусаў сьвету і арганізацыйнае афармленьне сусьветнай беларускай супольнасьці, як новай грамадзкай структуры на карысьць нацыянальнага адраджэньня і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы.
Пасьля прыняцьця шэрагу зваротаў і дэклярацыяў зьезд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім былі абраныя новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў Беларусі і замежжа (97 чалавек), а таксама прэзыдэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач). У адпаведнасьці з праграмай зьезду праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадзкасьцю Беларусі, Купальле на Стаўбцоўшчыне і ў вёсцы Баркулабаў (Быхаўскі раён), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва зь Беларусі і замежжа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.