From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўтарак — білонная манэта наміналам 1 ½ гроша на землях Рэчы Паспалітай.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
У Эўропе мела назву драйпёлькер, у Маскоўскім княстве — чэх (пасьля гэтая назва перайшла й на землі Ўкраіны ды Ўсход Беларусі). Паўтарак меў такі самы выгляд, як і іншыя эўрапейскія манэты падобнага наміналу, розьніўся толькі лацінскім надпісам і гербам. У Рэчы Паспалітай біцьцё паўтаракаў распачаў за часамі Жыгімонта Вазы. Разам з кароннымі паўтаракамі на землях Беларусі часта сустракаюцца швэдзкія — рыская мынца, эблёнская мынца, ды прускія манэты (Драйпёлькер).
На авэрсе — гішпанскі гэральдычны шчыт з двума Арламі і Пагонямі па дыяганалі. У цэнтры гэрбу малы шчыт са Снапом — гэрбам Вазаў. Над шчытом Карона, пад шчытом лічба 3 — тры паўгрошы. На рэвэрсе — дзяржава, у якой упісаная лічба 24, што азначае вартасьць — 1/24 талера.
У ВКЛ паўтаракі біліся мала і ў кароткі прамежак часу на віленскай мынцы:
У Кароне біцьцё паўтаракаў пачалося за Жыгімонтам Вазай і з цягам часу (1621—1626) набыло масавыя памеры:
У 1753, 1755—1756 гадох паўтаракі для Польшчы біла Ляйпцыская мынца (Саксонія).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.