Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2006 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2006 году адбыліся 17 чэрвеня 2006 году. На 150 месцаў Народнай Рады Славацкая Рэспублікі прэтэндавала 21 партыя. Найбольшую колькасьць мандатаў здабыла партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робэртам Фіца. Шэсьць партыяў пераадолелі пяціпрацэнтны бар'ер, каб набраць прынамсі адно месца ў парлямэнце.
Першапачаткова выбары меліся прайсьці 16 верасьня 2006 году, аднак 8 лютага ўрад прапанаваў правесьці выбары раней, пасьля таго як партыя «Хрысьціянскі дэмакратычны рух» далучылася на ўрадавай кааліцыі. Прапанова была ўхваленая парлямэнтам 9 лютага і прэзыдэнтам 13 лютага. Першы раз у гісторыі славацкай незалежнай рэспублікі яе грамадзяне, якія жылі за мяжой былі злольныя аддаваць свае галасы цераз сваіх прадстаўнікоў.