Паралелагра́м (ад грэц. parallelos — паралельны і gramme — лінія) — гэта чатырохкутнік, у якога супрацьлеглыя бакі парамі паралельныя, г.зн. ляжаць на паралельных простых лініяў. Прастакутнік, ромб і квадрат зьяўляюцца асобнымі выпадкамі паралелаграма.
Супрацьлеглыя бакі паралелаграма роўныя
, .
Супрацьлеглыя куты паралелаграма роўныя
Дыяганалі паралелаграма перасякаюцца і пунктам перасячэньня палавіняцца
, .
Сума кутоў, прылеглых да аднаго боку, роўная 180°.
Сума квадратаў дыяганаляў паралелаграма роўная суме квадратаў яго чатырох бакоў
ЧатырохкутнікABCD зьяўляецца паралелаграмам, калі выконваецца адна з наступных умоваў:
Супрацьлеглыя бакі парамі роўныя (|AB| = |CD|, |AD| = |BC|).