Пандэмія
шырока распаўсюджаная эпідэмія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пандэмі́я (зьвесткі) (па-грэцку: πανδημία — увесь народ народ, (pan = 'усе' + demos = 'народ')) — эпідэмія інфекцыйнага захворваньня, якая ахоплівае вялікія абшары, напрыклад цэлы кантынэнт ці ўвесь сьвет; эпідэмія адной хваробы, што пашыраецца адначасова ў розных краінах і розных кантынэнтах. Характарызуецца адсутнасьцю калектыўнага імунітэту ў чалавецтва, і, як правіла, бракаваньня эфэктыўных сродкаў прафіляктыкі (вакцыны) і лячэньня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пандэмія (неадназначнасьць).
Варта адрозьніваць пандэмію ад эндэмічных захворваньняў, якія зьяўляюцца доволі трывалымі для нейкай пэўнай мясцовасьці. Акрамя таго, да пандэміі грыпу звычайна не адносяцца рэцыдывы сэзоннага тыпу. На працягу ўсёй гісторыі было шмат пандэміяў, як то пандэміі воспы і сухотаў. Адной з самых шырокіх пандэміяў была чорная сьмерць, у выніку якой загінула больш за 75 мільёнаў людзей у XIV стагодзьдзі. Да апошніх пандэміяў адносяць пандэмію ВІЧ і, таксама, пандэміі грыпу H1N1 у 1918 і 2009 гадох.