![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/PanAmericanHwy.png/640px-PanAmericanHwy.png&w=640&q=50)
Панамэрыканская шаша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Панамэрыка́нская шаша́ (назвы на іншых мовах глядзі ніжэй) — сетка дарог у Амэрыцы, агульная працягласьць якіх складае 48 тыс. км. Калі ня ўлічваць 87-кілямэтровы Дар’енскі прабел, які знаходзіцца ў джунглях, на мяжы Панамы і Калюмбіі, тая Панамэрыканская шаша аб’ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог кантынэнтальных дзяржаваў Амэрыкі ў адзіную сыстэму.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/PanAmericanHwy.png/640px-PanAmericanHwy.png)
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса Панамэрыканская шаша — самая доўгая аўтамабільная траса ў сьвеце[1], аднак на звычайных транспартных сродках праехаць праз Дар’енскі прабел паміж Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкай немагчыма.