From Wikipedia, the free encyclopedia
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата найвышэйшага заканадаўчага органу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, утворанага па разгоне Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь | |
Тып | |
---|---|
Тып | ніжняя палата |
Парлямэнцкая сыстэма | мажарытарная |
Палата прадстаўнікоў | |
Старшыня | Ігар Сергеенка |
выбраны | 22 сакавіка 2024 |
Дэпутатаў | 110 |
Палітычныя групы (фракцыі) | «Белая Русь» (51), Камуністычная партыя Беларусі (7), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (8), Лібэральна-дэмакратычная партыя (4), беспартыйныя дэпутаты (40) |
Год заснаваньня | 28 лістапада 1996 (27 гадоў таму) |
Апошнія выбары | 25 лютага 2024 |
house.gov.by/by/ | |
Палата прадстаўнікоў у Вікісховішчы |
Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, простага выбарчага права пры таемным галасаваньні зь непадкантрольнай для грамадзянаў Беларусі працэдурай падліку галасоў.
Утвораная па разгоне Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня. Ад пачатку існаваньня працоўныя органы Палаты прадстаўнікоў рыхтавалі ўсе дакумэнты толькі на расейскай мове, што 30 студзеня 1997 году выклікала патрабаваньне дэпутата Леаніда Сечкі пра пашырэньне дакумэнтаў і па-беларуску, бо: «Наша дзейнасьць павінна быць прасякнута нацыянальнай ідэяй»[1]. Прызначаная Аляксандрам Лукашэнкам бяз выбараў, Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла паводле вынікаў 2-й сэсіі ў красавіку — чэрвені 1997 году (за 90 дзён) 94 законапраекты з 100, зь іх 54 у 2-м чытаньні. У тым ліку прынялі адразу 4 кодэксы: Грамадзянскі, Працоўны, Крымінальны і Жыльлёвы. 6 з 100 законапраектаў вярнулі на паўторны разгляд. 1 ліпеня 1997 году старшыня Палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў заявіў на прэс-нарадзе па сканчэньні 2-й сэсіі: «Сёньня выбары непатрэбныя. Гэта першы віток канфрантацыйных падзеяў, палітычнай нестабільнасьці, гэтага трэба пазьбегнуць»[2].
На 4-й сэсіі з 2 красавіка да 30 чэрвеня 1998 году Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла 109 з 114 законапраектаў, зь іх 63 у 2-м чытаньні. У тым ліку зацьвердзілі 6 праектаў кодэксаў, зь іх 1 у 2-м чытаньні: Грамадзянскі працэсуальны, Жыльлёвы, Аб зямлі, Гаспадарчы працэсуальны, Паветраны і Водны (у 2-м чытаньні). Таксама ўхвалілі 16 міжнародных пагадненьняў[3].
За 2013 год Палата прадстаўнікоў Беларусі 5-га скліканьня ўхваліла 180 законапраектаў у 1-ы год сваёй працы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.