Падлетак
стадыя чалавечага разьвіцьця / From Wikipedia, the free encyclopedia
Падле́так — юнак альбо дзяўчына ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросьце. Сучасная навука вызначае падлеткавы ўзрост у залежнасьці ад краіны (рэгіёна пражываньня) і культурна-нацыянальных асаблівасьцяў, а таксама полу (ад 12—14 да 15—17 гадоў).
У 12—17 год у падлеткаў узмацняюцца другасныя палавыя прыкметы. У дзяўчынаў зьяўляюцца аплавы: гэта прыкмета таго, што ў мацінцах пачалі разьвівацца і сьпець заплодкавыя вузы. Да 12—15 гадоў у хлопчыкаў пачынаецца рост валасянога покрыву на твары, целе, падпахавых западзінах, узьнікаюць палюцыі — першая прыкмета палавога пасьпяваньня юнакоў.
Звычайна гэты ўзрост завуць пераходным. У гэты час у падлеткаў узьнікаюць частыя звады з бацькамі, хтосьці з падлеткаў шукае сябе, свае мэты ў жыцьці, захапляецца філязофіяй, імкнецца больш спазнаць аб процілеглым поле. Так і ўзьнікаюць адносіны паміж падлеткамі і камунікаваньне падлеткаў.