Плошча 2010 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пло́шча 2010 го́ду[1] — мірная дэманстрацыя супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году і ўдзелу ў іх адзінаўладнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Дэманстрацыя была разагнаная Ўнутранымі войскамі МУС Беларусі. Арганізатары і шэраг удзельнікаў мітынгу пасаджаныя за краты. Падставай турэмнага зьняволеньня паслужылі разьбітыя шыбкі Дома ўраду.