П’ячэ́нца (па-італьянску: Piacenza) — горад у паўночнай Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар правінцыі П’ячэнца. Насельніцтва складае 103 294 чалавекі (2020 год)[3]. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе ракі По. Горад быў заснаваны ў 218 да н. э.[4]
П’ячэнца | |||||
італ. Piacenza | |||||
Базыліка Сан-Франчэска на плошчы Кавальлі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 218 да н. э. | ||||
Краіна: | Італія | ||||
рэгіён: | Эмілія-Раманьня | ||||
правінцыя: | П’ячэнца | ||||
Мэр: | Патрыцыя Барбіеры | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 62 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 0523 | ||||
Паштовы індэкс: | 29121–29122 | ||||
Нумарны знак: | PC | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°3′0″ пн. ш. 9°42′0″ у. д. | ||||
П’ячэнца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.comune.piacenza.it/ |
Славутасьці
Гарадзкая пляніроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаваньне гораду — цагляная катэдра (дуома) ў лямбардзка-раманскім стылі (1122—1253). Фасад катэдры Сан-Антоніё адносіцца да XI стагодзьдзя, але большая частка храму была пазьней перабудаваная. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асьвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сыкстынскую Мадону»). Велізарнае паляцца Фарнэзэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і ня скончылі. Паляцца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
Насельніцтва
Асобы
- Франчэска Анджаліні (1750—1788) — езуіт, перакладнік, літаратар, выкладнік Полацкага езуіцкага калегіюму
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.