Ордэн Белага арла
найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Белага Арла (па-польску: Order Orła Białego) — найстарэйшая і найвышэйшая ўзнагарода Рэчы Паспалітай, а пазьней Польшчы, якой узнагароджвалі за выбітныя цывільныя і вайсковыя заслугі як у часы міру, так і вайны. Не падзяляецца на клясы.
Ордэн Белага Арла носяць на блакітнай стужцы, перавешанай празь левае плячо да правага боку.