![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Lower_Lusatia_%2528Coat_of_Arms%2529.jpg/640px-Lower_Lusatia_%2528Coat_of_Arms%2529.jpg&w=640&q=50)
Ніжняя Лужыца
гістарычная вобласьць на тэрыторыі Нямеччыны і Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́жняя Лу́жыца (па-нямецку: Niederlausitz, па-дольнасорбску: Dolna Łužyca) — гісторыка-геаграфічная вобласьць, разьмешчаная на тэрыторыі нямецкай зямлі Брандэнбург і заходняй Польшчы, частка Лужыцы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Lower_Lusatia_%28Coat_of_Arms%29.jpg/320px-Lower_Lusatia_%28Coat_of_Arms%29.jpg)
На Лужыцы разам зь немцамі жыве малая славянская народнасьць — сорбы (40 тыс. чалавек). Размаўляюць сорбы на сорбскіх мовах, усе валодаюць нямецкай.
Ніжняя Лужыца — частка Паўночна-Нямецкай нізіны. Яе сталіца — горад Котбус.