From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжняя Аўстрыя (па-нямецку: Niederösterreich) — фэдэральная зямля на паўночным усходзе Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Санкт-Пёльтэн. Насельніцтва 1 581 510 чалавек (2-е месца сярод зямель; зьвесткі 2006 г.).
Ніжняя Аўстрыя | |
Niederösterreich | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | O Heimat, dich zu lieben[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Аўстрыя |
Статус | Фэдэральная зямля |
Адміністрацыйны цэнтар | Санкт-Пёльтэн |
Landeshauptmann | Johanna Mikl-Leitner[d] |
Насельніцтва (2006) | 1 581 510 (2-е месца) |
Плошча | 19 174 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 279 м |
Месцазнаходжаньне Ніжняй Аўстрыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | CET (UTC+1) |
Летні час | СEST (UTC+2) |
Код ISO 3166-2 | AT-3 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сталіцай Ніжняй Аўстрыі зьяўляецца горад Санкт-Пёльтэн, насельніцтва якога складае 50 тыс. чалавек. Санкт-Пёльтэн знаходзіцца за 60 км на захад ад Вены ў раёне Мостфіртэлі. Горад разьмешчаны на рацэ Трайзэне, паміж Дунаем і перадгор’ямі Альпаў. Ён узьнік у VIII стагодзьдзі вакол абацтва сьвятога Гіпаліта і зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў Аўстрыі, некалі ён нават быў сталіцай краіны. З 1986 году — самы малады адміністрацыйны цэнтар Аўстрыі. Іншымі буйнымі гарадамі Ніжняй Аўстрыі зьяўляюцца гарады Вінэр Нойштат (39 тыс. чалавек), Крэмс (23,5 тыс. чалавек) і Вайдгофэн-на-Ібсе (11,5 тыс. чалавек), якія маюць асаблівы рэгіянальны статус.
На поўначы мяжуе з Чэхіяй, на ўсходзе — са Славаччынай, на паўднёвым усходзе — з фэдэральнай зямлёй Бургенляндам, на поўдні — з фэдэральнай зямлёй Штырыяй і на захадзе — зь Верхняй Аўстрыяй. Галоўнай ракой Ніжняй Аўстрыі зьяўляецца Дунай.
У Ніжняй Аўстрыі разьмешчана мясцовасьць Вахаў, уключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.