Ню-мэтал
паджанр гэві-мэталу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ню-мэтал (па-ангельску: nu metal, вытворнае ад new metal — «новы мэтал») — паджанр альтэрнатыўнага мэтала, які зьявіўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Большасьць калектываў зьмешваюць ню-мэтал зь іншымі жанрамі, з прычыны чаго ўтварыліся некалькі асноўных і велізарная колькасьць больш рэдкіх паджанраў. У 1990-я і пачатку 2000-х гадоў гэты жанр зьяўляўся самым запатрабаваным на рынку рок-музыкі ў прыватнасьці і музычнай індустрыі наогул. Пачынальна з другой паловы 2000-х яго папулярнасьць пачала падаць, саступаючы месца эма-руху, як самай распаўсюджанай плыні ў рок-музыцы. Аднак лепшыя групы ню-мэталу працягваюць выпускаць свае новыя альбомы, удасканальваючы гучаньне, экспэрыментуючы з рознымі складнікамі і навострываючы свае навыкі.
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Ню-мэтал | |
Стылістычнае паходжаньне | Альтэрнатыўны мэтал, грув-мэтал, фанк-мэтал, гэві-мэтал, грандж, рэп-мэтал |
---|---|
Паходжаньне | раньнія 1990-я, ЗША |
Тыповыя інструмэнты | Вакал, рэпінг, гітара, Бас-гітары, клявішы, барабаны |
Папулярнасьць | Шырокая пры канцы 1990-х і ў пачатку 2000-х. |
![]() |