Нэрва
валакніна аксонаў рознай даўжыні і таўшчыні ў складзе пэрыфэрыйнай нэрвовай сыстэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэ́рва (па-лацінску: nervus) — складовая частка нэрвовай сыстэмы чалавека, хрыбетных і большасьці бясхрыбтовых жывёлаў, адыходзіць ад галаўнога мозгу або млечу і зьяўляецца складовай часткай разгалінаванай сыстэмы, якая кіруе дзейнасьцю арганізма. Нэрва, як правіла, ёсьць пакрытай абалонкай структурай, якая складаецца з пучка нэрвовых валокнаў (галоўным чынам, прадстаўленых аксонамі нэўронаў) і падтрымлівае іх нэўрагліі. Нэрва забясьпечвае агульны шлях для электрахімічных нэрвовых імпульсаў, якія перадаюцца па кожным з аксонаў у пэрыфэрычныя ворганы. Уздоўж нэрвовага валакна фізыялягічныя сыгналы перадаюцца шляхам зьмены электрычнага патэнцыялу праз вузавую мэмбрану.
Пэрыфэрычная нэрва складаецца зь некалькіх пучкоў аксонаў, пакрытых абалонкамі з шванаўскіх вузаў, а таксама некалькімі злучальна-тканымі абалонкамі: энданэўрыюм пакрывае кожны міелінізаваны аксон, некалькі такіх аксонаў аб’ядноўваюцца ў пучкі, пакрытыя пэрынэўрыюмам. Некалькі пучкоў, разам з крывяноснымі судзінамі й тлушчавымі ўключэньнямі, пакрытыя агульнай абалонкай, эпінэўрумам, і складаюць нэрву. Буйныя нэрвы называюцца нэрвовымі стваламі. Далей ад мозгу нэрвы разгаліноўваюцца, у ворганах і тканінках у рэшце рэшт распадаюцца на асобныя валокны, ускрайнія кропкі якіх ёсьць нэрвовымі канчаткамі.