![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Norwegianmalforms.png/640px-Norwegianmalforms.png&w=640&q=50)
Нованарвэская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нованарвэская мова, Ню́но́шк — адна з формаў сучаснае літаратурнае нарвэскай мовы (побач з букмолам). У іншай трактоўцы — адна з афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэґіі (другая афіцыйная мова — букмол (па-нарвэску: bokmål), апроч таго, у некаторых камунах дадатковай афіцыйнаю моваю ёсьць адна з саамскіх).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Norwegianmalforms.png/320px-Norwegianmalforms.png)
Фармаваньне нованарвэскай мовы, першапачаткова называнай «моваю краю» (лянсмол, па-нарвэску: landsmål), было пачата ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Іварам Осэнам. Осэн бачыў у сваім праекце «папраўдзе нарвэскую» альтэрнатыву дзяржаўнаму стандарту нарвэскае мовы таго часу — «дзяржаўнай мове» (рыксмол, па-нарвэску: riksmål), якая была вельмі падобная да дацкай мовы. «Дзяржаўная мова» ў далейшым стала называцца «кніжнаю», букмол (па-нарвэску: bokmål) і стала адною зь дзьвюх афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэґіі.
У цэлым нованарвэская палягае на заходненарвэскіх дыялектах і ўжываецца прыблізна дзясятаю доляй насельніцтва Нарвэґіі. Пісьмовыя нормы ўсё больш набліжаюцца да букмолу, але раўналежна існуе гёґношк (па-нарвэску: Høgnorsk — «высокая нарвэская») — штучная норма, ачышчаная ад любых словаў з букмолу. У нованарвэскай Вікіпэдыі артыкулы на гёґношк разьмешчаныя ў асобнай катэгорыі.
У школах выкладаньне вядзецца на абедзьвюх мовах.