From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарма́ндзкае заваяваньне Анге́льшчыны (па-ангельску: Norman conquest of England) — уварваньне нарманаў на Брытанскія астравы пад кіраўніцтвам Вільгельма, герцага Нармандыі, і наступнае падпарадкаваньне ангельскага каралеўства. Галоўнымі падзеямі заваёвы сталі: бітва пры Гастынґсе й каранаваньне Вільгельма як караля Ангельшчыны. Падпарадкаваньне Ангельшчыны нармандзкім войскам скончылася ў 1070—1075 гадох. У выніку на тэрыторыю Ангельшчыны былі перанесеныя клясычныя формы фэадалізму й ваенна-ленай сыстэмы, створана цэнтралізаваная дзяржава з моцнай каралеўскай уладай. Узмацнілася арыентацыя краіны на кантынэнтальную Эўропу ды ейная ўцягнутасьць у эўрапейскую палітыку, а традыцыйныя сувязі са Скандынавіяй значна паслабелі. Захоп таксама паўплываў на разьвіцьцё ангельскае мовы й культуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.