сталіца М’янмы From Wikipedia, the free encyclopedia
Найп’іда (па-бірманску: နေပြည်တော် — «каралеўская сталіца») — сталіца М’янмы з 7 лістапада 2005 году (фармальны перанос адбыўся ў сакавіку 2007 году). Разьмяшчаецца ў правінцыі Мандалай за 320 км на поўнач ад Рангуну, пабудаваная на месцы невялікай вёскі Чэп’і. Перанос сталіцы адбыўся для ўмацаваньня бясьпекі краіны: у цэнтры краіны яна зьяўляецца меней даступнай да ўдараў з мора, акрамя таго вакол гораду могуць быць абсталяваныя сховішчы на выпадак канфлікту са Злучанымі Штатамі, знаходзячыся бліжэй да нацыянальных ускраінаў, такое разьмяшчэньне зможа палепшыць іх кантроль.
Найп’іда | |
бірм. နေပြည်တော် | |
Дата заснаваньня: | 2005 |
Горад з: | 2005 |
Краіна: | М’янма |
Правінцыя: | Мандалай |
Мэр: | Каланэл Тхэін Ніюнт |
Плошча: | 7054,37 км² |
Вышыня: | 115 м н. у. м. |
Насельніцтва (2007) | |
колькасьць: | 930 000 чал. |
шчыльнасьць: | 131,83 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+6:30 |
Тэлефонны код: | 067 |
Геаграфічныя каардынаты: | 19°44′51″ пн. ш. 96°6′54″ у. д. |
Найп’іда | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
З 7 лістапада 2005 году вайсковы ўрад М’янмы пачаў перанос міністэрстваў і іншых дзяржаўных установаў зь Янгону. Дакладны момант пераносу сталіцы быў абраны па астралягічных меркаваньнях, гэта было 6:36 раніцы. 11 лістапада канвой з 11 батальёнаў і адзінаццаці міністэрстваў пакінуў Рангун.
27 сакавіка 2006 году болей за 12 000 вайскоўцаў правялі першы вайсковы парад на Дзень Бірманскай арміі — гадавіну пачатку вызваленьня Бірмы ад японскай акупацыі ў 1945 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.