Наваградзкі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нава́градзкі за́мак — унікальны помнік архітэктуры XIII—XVI стагодзьдзяў у Наваградку, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Крэва — Меднікі — Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавай гары. Захаваліся руіны Шчытовай (Шчытоўкі) і Касьцельнай вежаў, падмуркі і рэшткі сьценаў. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Наваградзкі замак | |
Наваградзкі замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′5″ пн. ш. 25°49′39″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Готыка |
Дата заснаваньня | Сярэдзіна XIII ст. |
Будаваньне | Сярэдзіна XIII ст.—пачатак XVI ст. |
Дата скасаваньня | 1660 |
Вядомыя насельнікі | Міндоўг |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Стан | Руіны |
Наваградзкі замак | |
Наваградзкі замак на Вікісховішчы |