Славянскія мікрамовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Славя́нская мікрамо́ва — тэрмін, уведзены ў канцы 1970-х гадоў расейскім лінгвістам Аляксандрам Дулічэнкам для пазначэньня асаблівых літаратурных і лінгвістычных формаў, што існуюць побач з больш вядомымі славянскімі мовамі. Славянскія мікрамовы звычайна вызначаюцца як стандартызаваныя формы некаторых з ізаляваных або пэрыфэрыйных дыялектаў буйнейшых нацыянальных моваў, пры гэтым мікрамовы, як і нацыянальная мова, маюць шэраг літаратурных функцыяў у грамадзтве, аднак у заўважна меншым аб’ёме ў адрозьненьне ад нацыянальнай. Усе літаратурныя мікрамовы, як правіла, маюць некаторую лінгвістычную сувязь з будзь-якой нацыянальнай мовай, у выніку чаго славянскія мікрамовы часта фактычна ўяўляюць сабою стандартызаваныя формы дыялектаў нацыянальнае мовы. Тым ня менш, з гэтага правіла могуць быць выключэньні.