Мудраскае замірэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мудраскае замірэньне 1918 году. Падпісана 30 кастрычніка 1918 г. прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імпэрыяй на борце ангельскага крэйсэру «Агамэмнан» у порце Мудрас (востраў Лемнас) пасьля паразы Асманскай імпэрыі ў Першай сусьветнай вайне.
Прадугледжвала: адкрыцьцё чарнаморскіх праліваў для вайсковых караблёў Антанты з правам акупацыі саюзьнікамі фартоў Басфору і Дарданэлаў, капітуляцыю турэцкіх войск у Хіджазе, Іраку, Сырыі, Емэне і вывад іх з Ірану, Закаўказьзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзьнікамі 6 вілаетаў турэцкай Армэніі «ў выпадку хваляваньняў у адным зь іх»; выдачу турэцкага вайсковага флёту; дэмабілізацыю турэцкай арміі; вяртаньне Турэччынай усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да Муданійскага замірэньня 1922 году.