Маршалак вялікі каронны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марша́лак вялі́кі каро́нны — гістарычная пасада ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у часы сярэднявечча і I Рэчы Паспалітай, першы міністар у Кароне Каралеўства Польскага. Меў кампэтэнцыі, падобныя да сучаснага міністра ўнутраных справаў.
Належаў да групы зь пяці сяброў сэнату — «міністраў», службовых асобаў цэнтральнай адміністрацыі, якая зьявілася ў часы Казімера Вялікага. Гэта былі: маршалак вялікі каронны, маршалак вялікі дворны, канцлер, падканцлер і падскарбі вялікі каронны. Маршалак каронны быў сярод іх самым галоўным «міністрам».