![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Martian_face_viking.jpg/640px-Martian_face_viking.jpg&w=640&q=50)
Кідонія (Марс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кідонія — рэгіён у паўночным паўшар’і Марса, у якім было выяўленае скопішча столавых гораў. Месца было названае ў гонар старажытнагрэцкага полісу Кідонія, які разьмяшчаўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Крыту. Кідонія прыцягнула да сябе ўвагу ня толькі навукоўцаў, але і шырокіх слаёў, галоўным чынам — з-за адной з гор, якая на здымку NASA 1976 году нагадвала твар чалавека. Гары было дадзенае неафіцыйнае імя — «Твар на Марсе», або «Марсіянскі Сьфінкс».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Martian_face_viking.jpg/320px-Martian_face_viking.jpg)