From Wikipedia, the free encyclopedia
Мапучы (раней таксама араўканцы) — аўтахтонны народ Паўднёвай Амэрыкі. Тэрыторыя існаваньня мапучы — Чылі і Аргентына. У адрозьненьне ад іншых туземных народаў Паўднёвай Амэрыкі мапучы пасьпяхова супрацьстаялі гішпанскай калянізацыі і давалі рашучы адпор канкістадорам. У складзе мапучы вызначаюцца тры народнасьці: пікунчы, хуільічэс, пехуенчы і пехуелчы; пры гэтым пехуелчы зьяўляюцца самай вялікай народнасьцю ў складзе мапучы.
Мапучы застаюцца адзіным туземным народам Амэрыкі, які на працягу доўгага часу змог захоўваць сваю незалежнасьць. Тэрыторыі засяленьня мапучы прасьціраюцца ад Рыё Чоапа (Río Choapa) на сярэднім поўдні Чылі да вострава Чылаэ (Chiloé), такім чынам маючы працягласьць з поўначы да поўдня каля 1600 кілямэтраў. Слова «мапучы» паходзіць ад мовы гэтага народу — мапудунгун, у якой «мапу» азначае зямля, а «чы» — чалавек. Адсюль вынікае, што мапучы называюць сябе «людзьмі зямлі».
Мапучы маюць адносна бедную культуру.
Мапучы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.